Статут
Беларусаў Швецыі

TwitterLinkEmailFacebookInstagram

па-беларуску

Прыняты на ўстаноўчым сходзе 24 кастрычніка 2023 года. 

Рэдакцыя 28 сакавіка 2021 года. 

§1 Назва і месца знаходжання
"Беларусы Швецыі" з’яўляецца добраахвотным некамерцыйным згуртаваннем з юрыдычным адрасам у Стакгольме.

§2 Мэты
"Беларусы Швецыі" — гэта незалежнае ад палітычнага ці рэлігійнага ўплыву некамерцыйнае згуртаванне, дзейнасць якога будуецца на павазе да дэмакратычных каштоўнасцяў і якое ставіць перад сабой наступныя мэты:
A) Яднаць і з’яўляцца кантактнай платформай для беларусаў, якія жывуць у Швецыі.
Б) Прадстаўляць інтарэсы беларускай этнічнай меншасці.
В) Спрыяць развіццю кантактаў паміж беларускім і шведскім народамі.
Г) Прасоўваць беларускую мову і культуру.
Д) Падтрымліваць устойлівае дэмакратычнае развіццё ў Рэспубліцы Беларусь.
Е) Распаўсюджваць веды і фармаваць грамадскую думку пра Беларусь у Швецыі.
Ж) Садзейнічаць роўнасці і разнастайнасці грамадства, захоўванню правоў чалавека і барацьбе з пераследам і дыскрымінацыяй.

§3 Сяброўства
Асобы, якія жадаюць стаць сябрамі суполкі, павінны быць зацікаўленыя Беларуссю, падзяляць каштоўнасці і мэты арганізацыі, а таксама плаціць сяброўскі ўнёсак. Памер сяброўскага ўнёску на наступны год вызначаецца штогадовым сходам.

Сябра можа выйсці з суполкі, не сплаціўшы сяброўскі ўнёсак за наступны каляндарны год, альбо пісьмова паведаміўшы радзе пра свой намер выйсці са складу згуртавання. Усе сябры суполкі маюць права прысутнічаць на штогадовым сходзе і адкрыта выказваць свае меркаванні. Сябры, якія аплацілі сяброўскі ўнёсак за папярэдні год, маюць права ўдзельнічаць у галасаванні на штогадовым сходзе (глядзі §7).

§4 Штогадовы сход
Вышэйшым органам кіравання суполкі з’яўляецца штогадовы сход, які склікаецца штогод не пазней за апошні дзень сакавіка. Запрашэнне на сход сябры павінны атрымаць не пазней як за месяц да яго правядзення. Парадак дня сябры суполкі павінны атрымаць за сем дзён да правядзення сходу. Сход праводзіцца на беларускай ці шведскай мове.

Пры неабходнасці можа быць скліканы пазачарговы сход па патрабаванні рады суполкі ці па жаданні не менш як адной траціны сябраў. Праўленне павінна запрасіць на пазачарговы сход не пазней, чым за месяц да яго правядзення, а парадак дня і іншыя дакументы павінны быць дасланыя за сем дзён да сходу. Парадак дня пазачарговага сходу павінен уключаць толькі тыя пытанні, дзеля якіх склікаецца сход. Рада суполкі павінна атрымаць прапановы ад сябраў за тры тыдні да правядзення штогадовага сходу, і гэтыя прапановы павінны быць дасланыя сябрам за тыдзень да сходу.

§5 Парадак правядзення штогадовага сходу

§6 Сход сябраў суполкі
Сябры суполкі склікаюцца на сход не менш як два разы на год па ініцыятыве рады ці не менш за палову сябраў суполкі. Запрашэнне на сход сябры атрымліваюць не пазней за 14 дзён да правядзення. Парадак дня сябры атрымліваюць за тры дні да сходу. Сход праводзіцца на беларускай і шведскай мовах, калі іншае не будзе вырашана галасаваннем.

§7 Галасаванне
На штогадовым сходзе кожны прысутны сябра, які сплаціў сяброўскі ўнёсак за папярэдні год, мае адзін голас. Спіс выбаршчыкаў складаецца напярэдадні правядзення сходу. Рашэнні прымаюцца адкрытым ці закрытым галасаваннем. Закрытае галасаванне праводзіцца ў наступных выпадках:
A) Калі ёсць больш за аднаго кандыдата на пасаду
Б) Пры зняцці адказнасці з рады
В) Пры выключэнні сябра з суполкі
Г) Па патрабаванні сябраў суполкі

Рашэнні сходу прымаюцца простай большасцю галасоў, за выключэннем пытанняў, апісаных у §7. Пры роўнасці галасоў у выбарах кандыдат вызначаецца лёсаваннем. Пры роўнасці галасоў у іншых пытаннях рашэнне прымае старшыня рады.

Рашэнні аб змене палажэнняў статута (§12), выключэнні з сяброўства (§3) ці ліквідацыі суполкі (§13) патрабуюць дзвюх трацін галасоў.

§8 Рада суполкі
Рада суполкі з’яўляецца вышэйшым кіруючым органам паміж штогадовымі сходамі. Рада складаецца з мінімум 3 і максімум 11 сябраў, уключаючы старшыню і касіра, а таксама да 3 намеснікаў. Сябры рады абіраюцца штогадовым сходам на адзін год.

Абавязкі рады:
A) Склікаць сябраў на сходы
Б) Падрыхтоўка пытанняў для абмеркавання
В) Выкананне рашэнняў гадавога сходу
Г) Адказнасць за адміністрацыйную і бягучую дзейнасць
Д) Забеспячэнне фінансавання суполкі
Е) Інфармаванне сябраў пра дзейнасць суполкі

Рада прымае рашэнні, калі на паседжанні прысутнічае больш за палову сябраў. У выпадку роўнасці галасоў старшыня мае вырашальны голас.

§9 Права подпісу дакументаў
Старшыня і касір маюць права самастойнага подпісу дакументаў арганізацыі.

§10 Рэвізія
Бухгалтарскі ўлік вядзецца цягам каляндарнага года і павінен быць перададзены рэвізору не пазней за першага лютага. Справаздача рэвізора прадстаўляецца на штогадовым сходзе.

§11 Падрыхтоўка да выбараў
Камітэт па вылучэнні кандыдатаў абіраецца штогадовым сходам і адказвае за падрыхтоўку выбараў на сходзе.

§12 Змена палажэнняў статута
Змена палажэнняў статута ажыццяўляецца на двух сходах сябраў суполкі, адзін з якіх павінен быць штогадовым сходам.

§13 Ліквідацыя суполкі
Суполка можа быць ліквідавана рашэннем, прынятым на двух сходах сябраў, адзін з якіх павінен быць штогадовым сходам. Рада вызначае, як будуць скарыстаныя сродкі і маёмасць суполкі.