Навіны

TwitterLinkEmailFacebookInstagram

па-беларуску

2024-03-25

Любыя, неверагодныя, родныя суайчыннікі, адзінадумцы і паплечнікі, з Нашым Днём, Днём Волі! 

Калі-небудзь мы iзноў сустрэнем гэтае свята разам на сваёй зямлі і гэта будзе бясконцае бела-чырвона-белае мора светлых людзей, беларусаў, у кожным горадзе, мястэчку і вёсачцы нашай роднай краіны, а таксама ў дыяспарах за яе межамі.
Сярод нас будуць нябачныя постаці і тых, хто загінуў на гэтым шляху і не дачакаўся сваёй запаветнай мары! І так будзе паўтарацца кожны год апасля! Бо Беларусь жыве вечна!!!!


Са святам, любыя суайчыннікі, са святам, родная Беларусь!


2024-03-13

Легенда беларускага року Піт Паўлаў са сваёй сольнай акустычнай праграмай у Стакгольме!

З 80-х музыка і шчырыя тэксты культавага гурта N.R.M. кідалі выклік савецкай уладзе, а ў апошнія дзесяцігоддзі - дыктатуры. Пасля пратэстаў 2020 года Піт Паўлаў быў вымушаны адправіцца ў выгнанне, а зараз гастралюе па Еўропе.

12 сакавіка 2024 адбыўся камерны канцэрт Піта Паўлава ў самым сэрцы Стакгольма ў цёплым сяброўскім асяроддзі.

Гэта было крута. Pit Paŭłaŭ - ты лепшы! Дзякуй Interbok за прадастаўленую пляцоўку і ўтульную атмасферу і падзяка ўсім, хто прыйшоў


2024-02-24

Сёння на Sergels torg было блакіта-жоўтае мора сцягоў, прыйшло шмат людзей, якія паказалі сваю салідарнасць з украінцамі, прагучала шмат моцных слоў пра тое, што Швецыя не стоміцца падтрымліваць Украіну. Было адчуванне, што кожны хто знаходзіўся на плошчы ведае Украінскі Гімн і тысячы галасоў адказвалі разам на словы "Слава Украіне". Было адчуванне еднасці і рашучасці. Таго, чаго не хапае зараз беларусам.
Сёння мы стаім побач з Украінай і жадаем хутчэйшай і поўнай перамогі! 


Слава Украіне!
Жыве Беларусь!


2024-01-12

12 студзеня сяброўку арганізацыі “Беларусы Швецыі” Галіну Краснянскую асудзілі на 5 год пазбаўлення волі згодна з артыкулам 361-3.

Мы абураныя несправядлівым прысудам у дачыненні да Галіны. З вытокаў нашай арганізацыі Галіна займалася развіццём беларускай культуры, ахвяравала частку сябе на развіццё супольнасці беларусаў у Швецыі, ладзіла тэатральныя гурткі. Галіна - адданая, шчырая беларуска, якая праз годы захоўвала моцную сувязь з беларускай культурай. Мы будзем працягваць падтрымліваць Галіну і яе сям’ю.

Праўленне арганізацыі “Беларусы Швецыі” асуджае адыёзны вырак Галіне Краснянскай і патрабуе яе неадкладнага вызвалення.

Праўленне арганізацыі "Беларусы Швецыі".


2023-11-07

Швецыя прызначыла спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіасам Більстрамам. Бакі абвясцілі аб прызначэнні Швецыяй спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю. Яго сфера адказнасці – праца з беларусамі ў выгнанні, супрацоўніцтва з дэмсіламі, умацаванне міжнародных адносінаў. Пост заняла Крысціна Юханесан, былая амбасадарка Швецыі ў Беларусі.

Швецыя далучылася да Францыі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, якія раней таксама прызначылі спецпрадстаўнікоў па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю.

Падчас сустрэчы Ціханоўская і Більстрам абмеркавалі выдачу пашпартоў замежніка для беларусаў Швецыі і сцвердзілі недапушчальнасць дэпартацыі беларусаў з краіны. Таксама ўзнімалася пытанне падтрымкі праграмы рэабілітацыі палітвязняў.

«Швецыя зробіць Беларусь адным з прыярытэтаў падчас старшынства ў Паўночна-балтыйскім саюзе ў наступным годзе, а таксама падтрымае слуханні па Беларусі на сустрэчы міністраў ЕС у Бруселі ў снежні 2024», – адзначыў міністр.

Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская ўручыла Тобіасу Більстраму «Крыж добрасуседства» у знак падзякі за яго асаблівы ўнёсак у пабудову адносінаў з Беларуссю.


2023-10-29

Учора ў Варшаве адбыўся адкрыты паказ фільма пра беларускага дабраахвотніка Эдуарда Лобава, які загінуў ва Украіне. Фільм можна паглядзець тут:

https://youtu.be/CddJeEkJWts?si=acuVtz9VR3AOz3ry


2023-10-08

Сардэчна запрашаем на выставу беларускага фатографа Яўгена Атэцкага "Пад ударам". Выстава адбудзецца 24 кастрычніка ў кінакавярне Tellus па адрасе 46G Vattenledningsvägen, Hägersten, 126 33, а 16ай гадзіне.

Яўген — беларускі фатограф-дакументаліст, які ў 2020 годзе адлюстроўваў акцыі пратэсту супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020, пасля чаго ён быў вымушаны пакінуць радзіму і апынуўся ў разбуранай вайной Украіне. Там ён працягвае сваю працу і больш за год дакументуе рэакцыі ўкраінскае грамадства, якое перажывае вайну. Выстава «Пад ударам» дае нам магчымасць зразумець штодзённае жыццё украінцаў у вайне і тыя сацыяльныя рытуалы, якія ўзнікаюць, як спосаб супрацьстаяння новай рэальнасці.

Выстава праходзіць адначасова з паказам дакументальнага фільма «Плошча пераменаў» пра падарожжа Яўгена Атэцкага, знятага рэжысёрам Максімам Шведам. Квіткі на паказ фільма і сустрэчу з рэжысёрам можна набыць тут:

https://www.eventbrite.com/e/727484243957?aff=oddtdtcreator


2023-09-18

Сябры, нагадваем вам пра магчымасць для вашых дзяцей вывучаць мову ў шведскіх школах, тым больш, што настаўніца ўжо гатовая да працы і чакае вашыя заяўкі.

Дзеля гэтага вам неабходна адправіць заяўку ў навучальную ўстанову, дзе вучыцца вашае дзіця. Такім чынам пачаць заняткі можна будзе ў кароткі тэрмін. Памятайце, што мова робіць нас адметнымі, пэўна, зараз гэта адзінае, што ў нас ёсць, каб адчуваць сябе беларусамі. Магчымасць вывучаць мову для дзяцей - значыць захаваць нацыю.


2023-09-12

Візіт Святланы Ціханоўскай у Швецыю падыходзіць да завяршэння. Як заўсёды, гэта былі дні запоўненыя сустрэчамі з палітыкамі і дыпляматамі, грамадскімі арганізацыямі, абмеркаваннем праблем беларусаў і пошукамі выйсцяў.

Але акрамя напруджаннай працы былі і прыемныя хвіліны, такія як віньшаванні Святланы Георгіеўны з днём народзінаў прадстаўнiкамі Беларусаў Швецыі і Народнай Амбасады з музыкальным суправаджэннем ад N.R.M, сустрэча з беларусамі і ўрачыстае ўручэнне прэміі імя Анны Лінд. 


2023-09-09

Гэта было крута!

Непараўнальны N.R.M у нас у гасцях. Дзякуй вялікі Pit Pawlaw з камандай за шыкоўны канцэрт-кватэрнік, цудоўную атмасфэру, драйвовы настрой і любімыя песні!


2023-08-24

З Днём незалежнасці, Украіна!


Калісці вось так разам мы будзем святкаваць і Незалежнасць Беларусі! 


2023-08-09

Cёння тры гады пасля апошніх прэзідэнтскіх выбараў у Беларусі.

Беларусы Швецыі далучыліся да марша салідарнасці, які сёння праходзіць у многіх краінах свету.


2023-06-27

Белсат працягвае знаёміць нас з беларусамі, якіх лёс закінуў у розныя часткі свету:


https://youtu.be/Fc5ZMYdx8JU


2023-06-26

Легендарныя N.R.M. (https://www.facebook.com/nrmhurt) у Стакгольме!

Хто сказаў, што мроя не можа стаць зброяй? Сустракайце N.R.M. і іх вялікі тур "Мроя як Зброя"!

Электрычныя гітары, зараджаныя словы і незабыўная энергетыка ўжо хутка ў вашым горадзе. Гатовы акунуцца ў свет гісторый, запальных рыфаў і цудоўных выступаў? Тады далучайся да нас на канцэрце N.R.M.

✔️9 верасня 2023, пачатак а 19:00
✔️Cigarrvägen 16, Stockholm (T-Hökarängen)

Першыя 30 квіткоў ад 20 € ўжо ў продажы:


https://www.kvitki.me/events/n-r-m-9-09-stockholm


2023-06-19

Сябры!


Нашы цудоўныя валанцёры з Гётэборгу робяць патрэбную і важную справу: дасылаюць медычныя прыстасаванні, пажыўныя напоі для аслабленых людзей, катэтары, калостомы, прыборы для вымярэння цукру, іголкі, кропельніцы, медыцынскія пластыры ва Украіну. Дзякуем Närhälsan Partille hemsjukvård, а таксама клініку, дзе працуе сябра Беларусаў Швецыі Iryna Lundgren.


Зараз мы шукаем працаўнікоў медычнай індустрыі ў Стакгольме і іншых рэгіёнах, якія маглі б пераняць досьвед Гётэборгу і дапамагчы распачаць валанцёрскі рух, каб дапамагаць беларускім дабраахвотнікам ва Украіне.

Дапамагайце, сябры! Украіне і Беларусі патрэбна наша дапамога, як ніколі



2023-06-18

Сябры!


Купалле атрымалася цудоўным. І, нават, Папараць-кветка знайшлася, нягледзячы на 17 чэрвеня🤣. Дзякуй усім, хто прыйшоў! Асабліва прыемна было бачыць новых людзей, якія правялі гэты дзень з намі. Мы вельмі спадзяемся, што ўсім спадабалася і вы абавязкова пашыраце шэрагі сяброў Беларусаў Швецыі.
У мэтах бяспекі мы не публікуем фота і відэаматэрыялы са свята.
Працягвайце сачыць за анонсамі Беларусаў Швецыі, каб не прапускаць мерапрыемствы!


Добрага надвор’я і прыемнага адпачынку ўсім!


2023-06-15

Яшчэ адна закаханая пара беларусаў вырашыла пабрацца шлюбам пад крыламі Беларусаў Швецыі і Народнай Амбасады.


Вось такая цырымонія атрымалася ў нас на свежым паветры пад цудоўны тэкст рэгістрацыі шлюба на беларускай і ангельскай мовах. Маладыя атрымалі пасведчанне аб ўступленні ў шлюб з выявай двух закаханых каткоў. 

Выказваем вялікую падзяку Йенсу Орбаку, які зарэгістраваў шлюб паводле шведскага заканадаўства.


2023-06-12

Сябры!


“Цудоўнае падарожжа Пыхыча і Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі” працягваецца! Прыемнага прагляду/праслухоўвання і да новых сустрэчаў!


Глава 19:


https://www.youtube.com/watch?v=rsm2j77ciYg

Глава 20:
https://www.youtube.com/watch?v=FHIJOcn03yA

Глава 21:
https://www.youtube.com/watch?v=Bprjp-mD47M


Архіў навін